Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Абласная бібліятэка

Ва ўступным слове да кнігі «Нашчадкам слова застанецца» (Брэст, 2001) вядомы берасцейскі журналіст Георгій Тамашэвіч гаворыць: «Журналісты пішуць практычна пра ўсё і аб усіх. І менш усяго — пра сябе, пра сяброў газетчыкаў, пра газетную справу. Нельга сказаць, што журналістыка — закрытая тэма. Яна на вачах ва ўсіх, „жыцця разведчыкі“ робяць сваю пастаянную справу, — „пішуць гісторыю сучаснасці“. Але, што датычыць сябе, патрэбна вельмі сур’ёзная падстава…». У пачатку 2018 года падстава, каб пазнаёміць чытачоў з творчасцю брэсцкіх журналістаў, вельмі сур’ёзная і значная.

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бiблiятэкi запрашае наведвальнікаў да прыемнага чытання. Выйшаў у свет першы міжнародны рэгіянальны нумар часопіса «Маладосць».

16 лютага 2013 г. споўнілася 255 год з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча.

Вечар-партрэт, прысвечаны гэтай святочнай падзеі, адбыўся на радзіме пісьменніка ў в. Скокі Брэсцкага раёна. У музеі-сядзібе Ю. У. Нямцэвіча сабралася зацікаўленая грамадскасць Брэсцкага раёна і г. Брэста. Сярод запрошаных гасцей быў А. А. Гладышчук – найлепшы на Беларусі знаўца гісторыі роду Нямцэвічаў, аўтар адзінай кнігі аб Нямцэвічах на беларускай мове “ Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі.” (Мн., 2009).

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава “Міхаіл Пташук – на “Беларусьфільме” назаўсёды…”, прысвечаная 70- гадоваму юбілею вядомага  беларускага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі,  народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прызёра міжнародных кінафестываляў  Міхаіла Пташука.
2 кастрычніка ў 17 гадзiн у лекцыйнай зале Бiблiятэкi адбудзецца літаратурная сустрэча з беларускiмi пiсьменнiкамi. Вядомы і ўсімі любімы паэт Леанід Дранько-Майсюк прадставiць сваю новую кнігу паэзіі, прозы, перакладаў і драматургіі “Кнiга для спадарынi  Эл”.

22 чэрвеня Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ладзіла прэзентацыю кнігі ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму “На абпаленых крылах”, выдадзеную ў гэтым годзе ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

1-2 июня 2012 года в Бресте прошла II Международная научно-практическая конференция “Берестейские книгосборы: проблемы и перспективы исследования”.

Пятніца, 03 Жнівень 2012 11:24

Юбілей Ю. І. Крашэўскага.

28 ліпеня 2012 года спаўняецца 200 год з дня нараджэння Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1812, Варшава – 1887, Кракаў) – пісьменніка, гісторыка, мастака, кампазітара, выдаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка Кракаўскай Акадэміі. У дзяцінстве і сталым узросце ён пэўны час жыў у сваім маёнтку ў в. Доўгае каля Пружан.

У лютым у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрыўся цыкл кніжных выстаў “Пісьменнікі Берасцейшчыны — юбіляры”.

20 сакавіка ў актавай зале Бібліятэкі прайшла творчая вечарына-прэзнтацыя дзвюх новых кніг вершаў вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско “Нічога больш” (Брэст, 2011) і “Прыадхінуты небасхіл” ( Мн., 2012), прымеркаваная таксама да 60-гадовага юбілею паэта, які адбыўся напрыканцы мінулага года.

Зала была да адказу напоўненая шматлікімі прыхільнікамі творчасці Алеся Каско . У цёплай сяброўскай атмасферы паэта віншавалі берасцейскія літаратары, школьнікі, студэнты  і выкладчыкі берасцейскiх універсітэтаў. На вечарыне гучалі вершы Алеся Каско і музычныя кампазіцыі на яго вершы. Вядучы, пісьменнік Мікола Сянкевіч, з павагаю прадставіў гасцей. Мастак Леў Алімаў узгадаў, як у свой час быў ілюстратарам кнігі паэта. Кандыдат філалагічных навук, выкладчыца Брэсцага тэхнічнага ўніверсітэта Ніна Мікалаеўна Борсук зрабіла разгорнуты літаратурны аналіз твораў пісьменніка. Мастак Лявон Валасюк падараваў творцы яго партрэт. Сярод прысутных былі заўважаны берасцейскія літаратары Мікола Пракаповіч і Генадзь Праневіч. Па шматлікіх пытаннях аўтару была зразумела зацікаўленасць слухачоў паэзіяй Алеся Каско, яго грамадзянскай пазіцыяй і асобай увогуле.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі кніжную выставу “ І свет адкрываўся мне ісцінай простай…”. Выстава пазнаёміла  прысутных з публікацыямі аўтара і яго творчасцю. Прэзентуемыя кнігі былі раскуплены ўсе да адной дзеля аўтографа паэта.

Тэлефон для даведак: + 375 (162) 23 22 04 Кавенька Таццяна Сямёнаўна

Старонка 8 з 9